Музей народнага быту “Матчына хатка”
Усё глыбей сыходзяць у мінулае звычаі, абрады, рамёствы нашых продкаў. З некаторымі з іх і паўсядзённым жыццём карэннага насельніцтва ваўкавыскіх вёсак можна пазнаёміцца ў музеі народнага побыту «Матчына хатка», які размешчаецца ў філіяле «Дом культуры аграгарадку Юбілейны» Ваўкавыскага раёна. У “Матчынай хатцы” кожны наведвальнік мае магчымасць хоць на хвіліну адправіцца ў мінулае і даведацца, як жылі некалі нашы продкі. Маляўнічасць гэтай мясцовасці, прыгажосць прыроды можа захапіць і беларуса, і замежнага госця. Прыцягвае ўвагу наведвальнікаў “Чысты пакой”, які ўключае ў сябе “чырвоны кут” з абразамі, упрыгожанымі узорнымі ручнікамі, так званы “спальны кут” – ложак з белымі горкамі падушак, ля якога стаіць калыска, на сцяне – даматканыя дываны… “Гаспадарчы кут” прадстаўлены шматлікімі прыстасаваннямі для прыгатавання ежы, прадметамі побыту і гаспадарчай дзейнасці: лыжкамі, відэльцамі, збанамі, гладышамі, глякамі, сярпамі, матыкамі, цэпамі, шуфлямі. На дадзены момант музей народнага побыту “Матчына хатка” ў аг. Юбілейны налічвае больш за 170 экспанатаў, якія трапляюць у музейныя пакоі шляхам пошукава-даследчай работы, некаторыя з іх падораны жыхарамі суседніх вёсак. Наведвальнікаў чакае інтэрактыўна-пазнавальная праграма, дзе кожнаму прадастаўляецца магчымасць выканаць розныя віды хатніх работ: дастаць вілачнікам чыгунок з печы, пагладзіць бялізну «драўляным прасам» – рубелем, заправіць ложак у адпаведасці з мясцовымі традыцыямі, паспяваць традыцыйныя песні, паслухаць беларускія народныя казкі і інш.