Народный драматический коллектив «Скрыжаванне»
Драматычны калектыў “Скрыжаванне” быў створаны на базе Роскага Дома культуры ў чэрвені 1987 года. Сваю дзейнасць пачаў з паказу гледачам невялікіх інсцэніровак, сцэнак і ўрыўкаў з п’ес. Нязменным кіраўніком калектыву з пачатку яго стварэння з’яўляецца Семяняка Ірына Антонаўна.
За час існавання калектыву пастаўлена больш за 30 пастановак: “Мирные люди” Г.Сакаловай, “Отважное сердце” І. Эвальд, “Волшебная лампа” Г. Церыкава, спектакль па п’есе А.Астроўскага “Праздничный сон до обеда”. Потым акцёры вырашылі выпрабаваць сябе ў тэатры абсурда: пастаноўка “АС-лінія” Г. Багданавай была кароткай, але вельмі яркім эпізодам у гісторыі тэатра.
Затым былі спектаклі: “Принц с хохлом, бельмом и горбом” Ф. Коні, “В двух шагах от конца света” Г.Мамліна, “Улыбка судьбы” Т.Шышовай і І.Мядзведзевай, “Два клёна” М.Шварца, “Великий лягушонок” О.Усцінава і инш.
У снежні 2003 года калектыву прысвоена найменне “народны”. Асабліва значымымі былі пастаноўкі: “Адвечная песня” Янкі Купалы, “І АЗ ваздам” Г.Аўласенка. Удзельнікамі калектыву ў той час былі ў асноўным ваеннаслужачыя 116 вайсковай часткі.
Істотнае абнаўленне калектыву адбылося ў 2009 годзе з прыходам новых акцёраў. Да тэатра далучыліся работнікі калектыву Дома культуры. Рэпертуар пашырыўся пастаноўкамі класічных аўтараў. Выбар драматургічнага матэрыялу залежыў ад вызначэння тэатрам сучасных актуальных тэм. Многія пастаноўкі аказаліся запамінальнымі і яркімі.
З 2009 года калектыў пастаянна ўдзельічае ў абласным фестывалі “Лідскія тэатральныя сустрэчы”. На гэтым фестывалі былі паказаны спектаклі: “Варшавский набат” В.Карастылёва, “Кощей бессмертный” В. Бялова, “Три красавицы” па п’есе В.Краснагорава, “Тот, который откроет дверь” па п’есе Н.Нежданы.
У рэпертуары калектыву з’явіліся дзіцячыя пастаноўкі: “Мишкины шишки” па п’есе Яфіма Чапавецкага, “Тетушка Простуда и Новый год” па п’есе Н. Марчука, “Школа хороших манер” паводле сцэнарыя А.Емяльянавай “Теремок”.
На працягу 2019 і 2020 гадоў артысты тэатра 18 разоў прадставілі гэты спектакль “Мишкины шишки” па п’есе Яфіма Чапавецкага сваім гледачам. Пляцоўкамі для выступлення былі дзіцячыя садкі і школы горада Ваўкавыска, а таксама аграгарадкі.
4 лістапада 2020 года адбылася прэм’ера спектакля “Хам” паводле аднайменнай аповесці Элізы Ажэшка. З гэтай пастаноўкай калектыў прыняў удзел у абласным дыстанцыйным конкурсе тэатральных калектываў, дзе атрымаў дыплом 2 ступені, а таксама быў узнагароджаны дыпломам “За лепшую сцэнаграфію”. У гэтым жа годзе калектыў пацвердзіў званне “народны”.
Працягваючы сваю творчую дзейнасць у 2021 годзе, калектыў атрымаў дыплом за ўдзел у адкрытым абласным дыстанцыйным творчым конкурсе “#Талантыдома”. Прадоўжыў удзел у раённым фестывалі тэатральных калектываў “Волшебная рампа” і атрымаў дыплом “за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, за зберажэнне і ўзмацненне традыцый тэатральнага жанру”.
У красавіку 2022 года адбылася прэм’ера новага спектакля па п’есе Васіля Ткачова “Женский улей”. З гэтым спектаклем у лістападзе калектыў прыняў удзел у абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”. За выступленне калектыў атрымаў дыплом фестываля. З гэтай пастаноўкай калектыў неаднаразова выступаў на сцэне санаторыя “Пралеска”.
У 2023 годзе народны драматычны калектыў “Скрыжаванне” прадоўжыў сваю актыўную творчую дзейнасць на пляцоўках Ваўкавыскага раёна. Калектыў пачаў рыхтаваць новую пастаноўку па п’есе Д.Шытавай “Приключения Дурочки-Нюрочки”, прэм’ера якой плануецца ў снежні 2023 года.
- 2021 г. – адкрыты абласны дыстанцыйны творчы конкурс “#Талантыдома” (г. Гродна), дыплом за ўдзел;
- 2021 г. – раённы фестываль тэатральных калектываў “Волшебная рампа” (г. Ваўкавыск), дыплом “за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, за зберажэнне і ўзмацаванне традыцый тэатральнага жанру”;
- 2022 г. – абласны фестываль “Лідскія тэатральныя сустрэчы” (г. Ліда), дыплом за ўдзел.
Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г. Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.
4 лістапада 2020 года адбылася прэм’ера спектакля «Хам» паводле аднайменнай аповесці Э.Ажэшкі. На абласным дыстанцыйным конкурсе народных тэатральных калектываў, які прайшоў у снежні гэтага ж года, калектыў спектакля «Хам» атрымаў заслужаную ўзнагароду — дыплом II ступені і дыплом «за лепшую сцэнаграфію». У гэтым жа годзе калектыў пацвердзіў званне»Народны».
КАНЦЭРТНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЗА 2024 ГОД: 1. Выступленне ў санаторыі» Пралеска » 21.01.2024 — Спектакль «Жаночы вулей». 2. Выступленне ў СШ№2 г. п. Рось 16.02.2024 — Спектакль для дзяцей «прыгоды дурнічкі-Нюрачкі». 3. Мініяцюра «Клавы», выступленне ў санаторыі» Пралеска » 18.02.2024 — Канцэрт «рэцэпт добрага настрою». 4. Выступленне ў санаторыі» Пралеска » 06.03.2024 — Спектакль «Жаночы вулей». 5. Санаторыі» Пралеска » 07.04.2024 — Спектакль «Жаночы вулей». 6. Санаторыі» Пралеска » 08.05.2024 — Спектакль «Жаночы вулей». 7. Удзел у зборным канцэрце да Дня медработніка г. Ваўкавыск 14.06.2024 — Мініяцюра «Клавы». 8. Санаторыі» Пралеска » 16.06.2024 — Спектакль «Жаночы вулей». 9. Ваенная агітбрыгада (конкурс агітбрыгад) г. Ваўкавыск 29.06.2024 — «Перамога будзе за намі». 10. Тэатралізаванае прадстаўленне 03.07.2024 — «Дарогамі Перамогі». 11. Тэатралізаванае прадстаўленне 11.07.2024 — «Перамога будзе за намі».