Народный семейный ансамбль «Сваякі»

Сярод народных калектываў Ваўкавыскага раёна ансамбль “Сваякі”– адзіны сямейны калектыў. Яго ўдзельнікі звязаны паміж сабой кроўнымі вузамі. Сваім узнікненнем ён абавязаны Марыі Бачынскай.

Творчая дзейнасць народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ накіравана на папулярызацыю народнай песні Гродзеншчыны, захаванне сямейных каштоўнасцяў, зберажэнне і прапаганду культурнай спадчыны Беларусі. Яны шануюць і захоўваюць традыцыі продкаў не толькі ў песеннай творчасці. Удзельнікі калектыву прымалі ўдзел у гістарычна-кулінарным шоу “Беларуская кухня”, дзе дэманстравалі працэс прыгатавання такіх мясцовых старажытных страў, як: “Бонды на дубовых лістах”, “Лешч у гарчыцы”. У лістападзе 2020 года разам з Ларысай Мятлеўскай у эфіры гістарычна-кулінарнага шоу “Беларуская кухня”, Марыя Бачынская і Алена Навіцкая гатавалі “Багатыя бонды” і “Мешанку”.

Выканаўчае майстэрства калектыву адрозніваецца высокім узроўнем, вакальна-тэхнічнымі, мастацкімі, выразнымі магчымасцямі гучання. Народны сямейны ансамбль “Сваякі” у 2017 годзе заняў першае месца сярод 10 ансамбляў Беларусі ў фальклорным телевізійным праекце “Хата на хату”.

Па выніках этнаграфічных і фальклорных экспедыцый кіраўнік ансамбля і яго ўдзельнікі стварылі музей народнага побыту “Матчына хатка”. Гэты музей налічвае больш за 150 экспанатаў,  у тэлеконкурсе “Хата на хату” калектыў атрымаў дыплом “За лепшы сямейны музей”. У 2017 годзе была створана музейная экспазіцыя народнага сямейнага ансамбля “Сцяжынкі жыцця “Сваякоў”.

У 2017 годзе калектыў удзельнічаў у раённым фестывалі “Картофельная карусель” у аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна, у 2018 годзе – у фестывалі жывой музыкі “Поразаўскія сустрэчы” у г.п. Поразава Свіслацкага раёна, у духоўна-свецкім фестывалі “Пагранічны звон” у аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна.

Унікальным аўтарскім праектам стаў раённы фестываль-конкурс сямейнай творчасці “Сваякі запрашаюць”, які  аб’ядноўвае творчыя сем’і Ваўкавыскага раёна і праводзіцца ў Доме культуры аграгарадка Юбілейны з 2018 года.

За значны ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці народны сямейны ансамбль “Сваякі” быў прадстаўлены да прысуджэння спецыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь  2019 года ў намінацыі ”Народная і аматарская мастацкая творчасць“.

У верасені 2019 года ў г. Слоніме адбыўся абласны конкурс ансамбляў музыкі і песні, ансамбляў народнай песні, дзе “Сваякі” атрымалі  дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Дарослы ансамбль беларускай музыкі і песні”. 16 лістапада 2019 года выйшла праграма з удзелам “Сваякоў” “Жывая культура” з назвай “Ваўкавыскі традыцыйны каравай”.

         У 2020 г. калектыў адзначаны ганаровай граматай аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у абласных конкурсах, актыўную канцэртную дзейнасць у рамках акцыі «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі».

         18 чэрвеня 2021 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі”  прыняў удзел  у фальклорным свяце «Стародворецкая Сёмуха гудит на всю околицу», які  праходзіў у аг. Стары Дворац Бераставіцкага района.  

20 верасня 2021 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел ва ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які праходзіў на сцэне стадыёна «Мінск-Арэна» (г. Мінск).

30 чэрвеня 2022 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел у выставе-кірмашы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Горад майстроў” у рамках IX форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі (г. Гродна).

У жніўні  2022 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел у вячэрнім шоу Андрэя Малахава  «Привет, Андрей!»  (г. Масква).

20 жніўня 2022 г. на каравай-фэсце «Бацькава булка» удзельніца народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская на  конкурсе-выставе вырабаў дамашняга печыва сярод аматараў «Матулiна булка» ўзнагароджана спецыяльным прызам  у намiнацыi  “Вкус детства”
(г. Свіслач).   

01 кастрычніка 2022 г. на свяце “Дажынкі-2022” у Вялікай Бераставіцы ўдзельніца народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская ў iмпразаванай этнагасцеўнi частавала гасцей свята традыцыйным  пачастункам «Вясельныя шышкi».

Народны сямейны ансамбль «Сваякі» увесь час вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Выступае з канцэртамі і асобнымі нумарамі на мерапрыемствах горада і раёна, на прадпрыемствах, у месцах адпачынку жыхароў і гасцей горада, а таксама ў маленькіх куточках нашай Радзімы, – вёсачках. Так, за апошнія тры гады  калектыў паказаў для насельніцтва больш за 200 канцэртных праграм: «Вас вітаюць Сваякі!», «Сваякі запрашаюць!», «Радзіме дарагой прысвячаецца!», «Мы вітаць вас сёння рады!», «От чистого сердца!», «Квітней, мой любы край!».

На сённяшні дзень сямейны ансамбль “Сваякі” жыве паўнавартастным творчым жыццём і радуе гледачоў сваімі выступленнямі. Адной з самых большых яго годнасцей – гэта стабільнасць і тэндэнцыя да росту.

22 лютага 2001 года калектыву прысвоена найменне “народны”, загад Міністэрства культуры № 2 п.8

  • 2019 г. – спецыяльная прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “за духоўнае адраджэнне” (г. Мінск);
  • 2021 г. – падзяка за ўдзел у фальклорным свяце “Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу” (аг. Стары Дворац Бераставіцкага раёна);
  • 2021 г. – дыплом Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта “лепшы сямейны ансамбль” па вынікам раённага агляду-конкуру “Беларусь – мая песня”

Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.

Водгукі ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ філіяла ”Дом культуры аг. Юбілейны“ дзяржаўнай установы культуры ”Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці“

  1. Аўштоль, А. Власть держит отчет: общение в новом формате / А.Аўштоль // Наш час. − 2018. – Люты (№ 10). – С.7.

  2. Аўштоль, А. Волковыщина: слагаемые успеха региона / А.Аўштоль // Наш час. – 2018. – Чэрвень (№ 43). − С.17.

  3. Аўштоль, А. Вяртанне да вытокаў / А.Аўштоль // Наш час. – 2017. – Чэрвень (№ 45). – С.16.

  4. Бачко, І. Струбніцкі фэст / І.Бачко // Зара над Нёманам. – 2018. – Чэрвень (№ 48). – С.7.

  5. В двух проектах // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/nashi-proekty/lenta-novostei/9141-news.html  18.10.2017

  6. Кухарава, С. Для удачной посевной и богатого урожая / С.Кухарава // Наш час. 2018. – Красавік (№ 28). С.3.

  7. Кухарава, С. Потерянный рай, или как в Шустиках земляки встречались / С.Кухарава // Наш час. – 2018. –  Жнівень (№ 66). − С.3.

  8. Лучшая оценка – завоёванные награды. На совещании в ГДК работники культуры подвели итоги деятельности сферы за 2017 год // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/kultura/10599-news.html 06.03.2018

  9. Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ адкрылася ў Доме культуры пасёлка Юбілейны // [Электронный ресурс]. – Режим доступа:     http://volkovysknews.by/kultura/10326-news.html 07.02.2018

  10.  Меркулава, А. В Росси отпраздновали день ВВС / А.Меркулава // Наш час. – 2017. Жнівень (№ 65). – С.22.

  11.  Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: ://volkovysknews.by/kultura/10521-news.html. 27.02.2018

  12.  Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://grodnonews.by/category/dosug-i-otdyh/news41067.html 28.02.2018

  13.  Пракапеня, Л. Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. − 2018. – Люты (№ 12). – С.22.

  14.  Пракапеня, Л. Галоўны прыз у ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. −  2018. – Люты (№ 17). – С.3.

  15.  Пракапеня, Л. Хороший отдых бывает не только летом / Л.Пракапеня //  Наш час. – 2017. – Кастрычнік (№ 80). – С.17.

Добавить комментарий