Удзельнікі гуртоў філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры павіншавалі жыхароў сельскай мясцовасці з Калядамі. У кожную хату яны прыносілі з сабой песні, добрыя пажанні плёну і шчасця на ўвесь год. Разам з калядоўшчыкамі настрой падымалі міфічныя істоты, персанажы, якія дайшлі да нас з даўніны, — Каза, Мядзведзь, цыгане, калядная зорка.