Народный ансамбль белорусской песни «Медуніца»

Народны ансамбль беларускай песні “Медуніца”  быў створаны ў 1989 годзе, а ў  1998 годзе ансамбль народнай песні “Медуніца” атрымаў найменне “народны”. Мастацкімі кіраўнікамі за час існавання калектыву былі: Дудзінскій Дзмітры Паўлавіч, Мацяс Міхаіл Сяргеевіч, Мазец Сяргей Іосіфавіч. Зараз кіраўніком з’яўляецца Пагранічная Валерыя Валер’еўна. Акампаніятарам з’яўляецца Шніп Іван Марьянавіч.
      У склад калектыва на сённяшні дзень уваходзяць 10 удзельнікаў. Гэта работнікі дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” ад 21 да 61 гадоў.
      У сваіх канцэртных выступленнях калектыў выкарыстоўвае творы сучасных беларускіх аўтараў у новай апрацоўцы:
Л. Захлеўнага, М. Алешкі, К. Цыбульскага, А. Шагава, І. Шніпа, народныя песні і творы, а таксама рэгіянальны фальклор ў апрацоўцы С. Беражнога, Г. Несцяровіч, М. Бянько, С. Мазеца.
       У гэты творчы перыяд калектыў прымаў удзел:
       — у 2012 годзе калектыў прымаў удзел у тэлевізійнам конкурсе аматрскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці абласцей “Песні маёй краіны”;
       — у 2016 годзе калектыў прымаў удзел у рэспубліканскам фестывале гумару Аўцюкі – 2016”; 
       — у 2019 годзе калектыў прымаў удзел у здымках відэароліка аб Нізянскіх партызанах у рамках рэспубліканскай акцыі “ Беларусь помнит” тэлеканала СТВ.
       На працягу года ансамбль неадначасова выязджаў з канцэртнымі праграмамі “Скарбонка пажаданняў і надзей” і “Песня маёй краіны”  па Ваўкавыскім раёне. У калектыве займаюцца актыўныя, ініцыятыўныя людзі, якія любяць музыку, народныя спевы. Увесь калектыў — гэта людзі шаноўнага ўзросту, якія не могуць жыць без сцэны, якія натхняюцца творчасцю і спевамі. Традыцыйным стала выступленне ансамбля на святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, да Дня абаронцы Айчыны, Дню сельскай гаспадаркі, Дню супрацоўнікаў МУС, Дню маці і т. д. Народны ансамбль беларускай песні» Медуніца » Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры яркі і самабытны калектыў, які на працягу ўжо 34 гадоў не перастае радаваць гледачоў сваёй творчасцю. За апошнія тры гады склад «Медуніцы» змяніўся і папоўніўся новымі таленавітымі выканаўцамі.На сённяшні дзень ансамбль “Медуніца” жыве паўнавартастным творчым жыццём і радуе гледачоў сваімі выступленнямі.
29 студзеня 1998 года калектыву прысвоена найменне “народны”. 

Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.

Добавить комментарий