“Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”

Абласны праект па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” працягвае свой шлях на Ваўкавышчыне. Першы дзень традыцыйнай культуры Ваўкавыскага раёна распачаўся з семінара-практыкума “Сучасныя падыходы арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці ва ўстановах культуры з рознымі узроставымі катэгорыямі насельніцтва: традыцыйная культура Ваўкавыскага раёна яе захаванне і  пераемнасть” для работнікаў культуры. Праграма семінара выдалася надзвычай прадуктыўнай, цікавай і пазнавальнай. Фальклорныя гурты “Спадарыня” і “Ваўпянка” падзяліліся вопытам сваёй творчай дзейнасці і заспявалі песні, якія з’яўляюцца найлепшымі ўзорамі песеннай спадчыны Ваўкавышчыны. Удзельнікі семінара з асаблівым інтарэсам назіралі за тым, як народны майстар Рэспублікі Беларусь  па ткацтву Балёнь Любоў Сцяпанаўна ткала дыван у тэхніцы простага двухнітовага ткацтва, а затым і самі селі за ткацкі станок і  спрабавалі сябе ў гэтай нялёгкай, але такой важнай і захапляльнай справе. З вялікім спрытам і задорам усе прысутныя кінуліся танцаваць “Польку мясцовую”, “Падыспань”, “Лысага”, “Кракавяк” падчас майстра-класа па побытавым у танцам ад пераможцаў абласнога фестываля-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Завяршыўся першы дзень тыдня традыцыйнай культуры ўшанаваннем народнага майстра, транслятара традыцыі простага двухнітовага ткацтва Балёнь Людзмілы Сцяпанаўны, а таксама круглым сталом на тэму: “Нематэрыяльная культурная спадчына Ваўкавыскага раёна – ўчора, сёння, заўтра.

Вам может также понравиться...